
На дыване Палаца гульнявых відаў спорту Цэнтра алімпійскага рэзерву Жлобіна амаль 200 спартсменаў пазмагаюцца за Кубак Беларусі па самба 9-11 чэрвеня. Прадугледжана па сем вагавых катэгорый у мужчын і жанчын. Кубак стане своеасаблівым выпрабаваннем для жлобінскай пляцоўкі і горада перад II Гульнямі краін СНД, якія адбудуцца ў райцэнтры ў пачатку жніўня. Беларусь на II Гульнях краін СНД будуць прадстаўляць сем мужчын і сем жанчын.
На здымку: у час спаборніцтваў.