
24 мая ў Гомельскім абласным драматычным тэатры адбыўся інклюзіўны тэатралізаваны паказ "Жыць..." . Акцёрамі сталі выхаванцы і супрацоўнікі Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Пастаноўка прызначана прыцягнуць увагу да патрэбнасцей дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю ў Беларусі, у тым ліку якія пражываюць у інтэрнатных установах.
На здымку: падчас інклюзіўнага тэатралізаванага паказу.