
Навукова-метадычны савет пры Міністэрстве культуры падтрымаў прапанову аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыям падрыхтоўкі і ўжывання страў з цёртай бульбы. Адна з такіх страў - заварныя дранікі, якія рыхтуюць у Шчучынскім раёне.
На здымку: дырэктар Васілішкаўскага цэнтра культуры і вольнага часу Алена Лысеня рыхтуе заварныя дранікі.