
4 ліпеня ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" стартаваў аўтапрабег, прысвечаны Саюзнай дзяржаве. Удзельнікі аўтапрабегу праедуць па месцах вызваленчай аперацыі "Баграціён" і да 7 ліпеня прыбудуць у Маскву.
Арганізатарамі аўтапрабегу выступілі Брэсцкі аблвыканкам, Бярозаўскі райвыканкам і грамадскія аб'яднанні Брэсцкай вобласці.
На здымку: у час старту аўтапрабегу.