
Новы музей - аднапавярховы будынак з шасцю выставачнымі заламі, дзе наведвальнікі паэтапна знаёмяцца з гісторыяй буйных ваенных канфліктаў, трагедыяй мірнага насельніцтва ў іх: "Дрэва гісторыі" (пра перыяд ваенных паходаў і войнаў на беларускай зямлі ў Х-ХХ стагоддзях), "Пачатак вайны", "Акупацыя", "Спаленыя вёскі", "Вечнасць" (сімвалізуе месца пакланення ўсім ахвярам сярод мірнага насельніцтва і ўключае ў сябе назвы ўсіх пацярпелых населеных пунктаў) і "Памяць". Гэта зала, куды наведвальнікі трапляюць пасля завяршэння экскурсіі па музеі, пабудавана ў форме двухступеньчатага атрыума і прысвечана даследаванням і ўвасабленням у мастацкіх вобразах, кінематаграфіі і архітэктурных комплексах тэмы генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
На здымку: музей мемарыяльнага комплексу "Хатынь".