
Маладзёжны форум "Шлях у навуку" праходзіць 12 мая ў Нацыянальнай акадэміі навук. У рабоце мерапрыемства прымаюць удзел больш за 300 маладых вучоных, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў вядучых вышэйшых навучальных устаноў краіны, а таксама вучні школ, занятыя ў навукова-даследчай рабоце. Падчас форуму адбылося падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж Саветам маладых вучоных НАН і БРСМ, а таксама паміж Саветам маладых вучоных НАН і Саветам маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі.
На здымку: падчас форуму.