
11 мая ў Мінску стартавалі першыя матчы фінальнага этапу дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі "Мяч над сеткай" сярод юнакоў і дзяўчат 2006-2012 гадоў нараджэння. Усяго ў сталіцы пройдзе 11 фіналаў у розных узроставых катэгорыях. Арганізатары спаборніцтваў - Беларуская федэрацыя валейбола, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму.
На здымку: матч паміж камандамі СДЮШАР ВК "Мінск" ігракоў 2009 года нараджэння.