
Корпус разлічаны на 116 ложкаў. Гэта будзе адзіны цэнтр аказання медыцынскай дапамогі для амаль 70 тыс. маленькіх жыхароў. Увод яго ў эксплуатацыю дасць магчымасць на больш высокім узроўні аказваць высокатэхналагічную спецыялізаваную медыцынскую дапамогу па ўсіх напрамках, уключаючы рэабілітацыю і фізіятэрапію, ультрагукавую, эндаскапічную, рэнтгендыягностыку, дзіцячаму насельніцтву не толькі Барысаўскага, а таксама іншых бліжэйшых раёнаў: Бярэзінскага, Крупскага і горада Жодзіна.
На здымку: у час адкрыцця.