
Больш за 800 чалавек перавезлі ратавальнікі АСВОДа цераз паўнаводны Сож у Кармянскім раёне.
Паводле даных ратавальнікаў на водах, хоць узровень вады ў Сожы сур'ёзна падняўся гэтай вясной, неабходнасці ў эвакуацыі людзей у Кармянскім раёне не было. Аднак спатрэбілася дапамога па транспарціроўцы. Так, з пачатку паводкі матросы АСВОДа дапамаглі больш як 800 мясцовым жыхарам, якія дабіраюцца да месца работы. Таксама ратавальнікі дастаўляюць на другі бераг прадукты для школы і тавары аўталаўкі.
На здымку: пераправа цераз Сож.