
ААТ "Рудзенск" вырабляе святлотэхнічную прадукцыю для аўтатранспарту. Сёння на гэтым прадпрыемстве ў Пухавіцкім раёне працуе больш за 500 чалавек, якія вырабляюць звыш 360 найменняў прадукцыі: фары, ліхтары, святловяртальнікі для аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі.
На здымку: зборшчык вырабаў з пластмас Іван Венікоўскі.