ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
05 мая 2020, 14:34
Ігар Петрышэнка

Беларускія ўрачы адчулі ўпэўненасць і сілы перамагчы COVID-19

Ігар Петрышэнка
Ігар Петрышэнка
Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі

Беларускія ўрачы за два месяцы набылі каштоўны вопыт і ўпэўненасць у тым, што краіне пад сілу справіцца з выклікам пад назвай COVID-19. Такое меркаванне выказаў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка на ўрачыстым мерапрыемстве "Дзень памяці" ў дзяржаўным мемарыяльным комплексе "Хатынь", адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"У планах таксама наведаць сёння цэнтральную раённую бальніцу. Пагаворым з урачамі: які настрой, як арганізавана работа і аказваецца дапамога", - расказаў Ігар Петрышэнка. Ён падкрэсліў, што ва ўмовах каранавіруснай інфекцыі акрамя тэрміновай застаецца яшчэ і планавая дапамога пацыентам з рознымі захворваннямі, якім таксама трэба ўдзяліць увагу.

"Нашы ўрачы за два гэтыя месяцы, хоць і былі падрыхтаваны, у працэсе лячэння пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй набіраліся большага вопыту. Паколькі ход хваробы ва ўсіх адрозніваецца. Але медыкі да кожнага маюць індывідуальны падыход. Пратаколы лячэння ўдасканальваюцца. Неабходныя напрацоўкі ўкараняюцца, што дае добрыя вынікі. Ужо больш за 3 тыс. чалавек выздаравелі, справіліся з інфекцыяй. І многія ідуць здаваць плазму, каб дапамагчы справіцца іншым", - дадаў віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, матэрыяльна-тэхнічнае абсталяванне, уключаючы апараты ШВЛ, сродкі аховы, медыкаменты - усё гэта забяспечваецца і знаходзіцца на кантролі. "Ва ўрачоў з'явілася больш цвёрдая ўпэўненасць у тым, што мы справімся з захворваннем, прынесеным нам звонку. І мы гэты выклік абавязкова пераадолеем", - сказаў на заканчэнне Ігар Петрышэнка. Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што жыццё прадаўжаецца: працуюць прадпрыемствы, установы, у кожнага чалавека і ўсёй дзяржавы ёсць планы развіцця і надзея на лепшае.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі