ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 7 ліпеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Стужка навiн
16 лістапада 2021, 11:37

Ва Украіне зафіксавалі новы антырэкорд сутачнай смяротнасці ад COVID-19

Фота з архіва
Фота з архіва

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Украіне за мінулыя суткі ад каранавіруса памерлі 838 чалавек - максімум за ўвесь час пандэміі, паведамляе РБК-Украіна.

За мінулыя суткі ва Украіне выявілі 16 308 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Больш за ўсё заражэнняў у Днепрапятроўскай, Адэскай абласцях і ў Кіеве.

За мінулыя суткі ў краіне выздаравелі 21 914 чалавек.

За ўвесь час пандэміі ва Украіне захварэлі 3 244 749 чалавек, выздаравелі 2 664 373 чалавекі. Таксама было зафіксавана 77 985 смяротных зыходаў.

Каранцін для процідзеяння распаўсюджванню каранавіруса ва Украіне ўвялі з 12 сакавіка 2020 года. Затым яго неаднаразова прадаўжалі і пазней перавялі ў форму адаптыўнага каранціну.

У рамках адаптыўнага каранціну рэгіёны абазначаюцца колерамі - зялёным, жоўтым, аранжавым або чырвоным узроўнем небяспекі распаўсюджвання COVID-19 у залежнасці ад эпідэмічнай сітуацыі. У залежнасці ад "колеру" рэгіёна адрозніваюцца і абмежавальныя меры. Так, зялёны ўзровень прадугледжвае мінімальныя абмежаванні. Жоўты ўзровень дзейнічаў на тэрыторыі ўсёй краіны з моманту ўвядзення адаптыўнага каранціну. Аранжавы ўзровень устанаўліваецца пасля жоўтага і сведчыць аб ускладненні эпідэмічнай сітуацыі. Чырвоны ўзровень прадугледжвае больш строгія абмежаванні.

20 верасня ўступілі ў сілу новыя каранцінныя правілы. Іх асноўная асаблівасць - на вакцынаваных людзей з COVID-сертыфікатам прапануецца не распаўсюджваць пэўныя абмежаванні, у прыватнасці чырвонай зоны.

Таксама 20 верасня ўрад прадоўжыў дзеянне каранціну да новага года. Украіна перайшла ў жоўтую зону каранціну з 23 верасня. Пазней у чырвоную зону перайшлі 16 абласцей і Кіеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі