ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 30 верасня 2022
Мінск +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Стужка навiн
05 жніўня 2021, 16:36

Сергяенка на адкрыцці мемарыяла партызанскай славы "Усакіна": памяць аб мінулым - гэта сувязь з сучасным

Ігар Сергяенка. Фота з архіва
Ігар Сергяенка. Фота з архіва

5 жніўня, Клічаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Памяць аб мінулым - гэта сувязь з сучасным. Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка ў час адкрыцця пасля рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу партызанскай славы "Усакіна" ў Клічаўскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Літаральна ў кожным населеным пункце Беларусі ёсць помнікі, абеліскі, брацкія магілы, якія нагадваюць нам аб вайне, увекавечваюць подзвігі нашых дзядоў і прадзедаў, - сказаў Ігар Сергяенка. - Такія мемарыялы - святыя месцы для ўсіх беларусаў. Паколькі памяць аб мінулым - гэта сувязь з сучасным. Мы схіляем галовы перад героямі, якія аддалі жыццё за нашу незалежнасць і нашу перамогу, і дзякуючы ім упэўнена глядзім у будучыню. Гераічны прыклад загінулых дае нам сілы для жыцця".

Рашэнне аднавіць мемарыяльны комплекс партызанскай славы "Усакіна" прынята ў мінулым годзе пасля просьбы жыхароў Клічава правесці рэканструкцыю. Мемарыял быў адкрыты ў 1985 годзе, і за час яго існавання многае прыйшло ў заняпад. Магілёўскі аблвыканкам распрацаваў комплексны план рэканструкцыі, да аднаўлення воінскай святыні далучыліся будаўнікі і грамадскасць. Сёння мемарыяльны комплекс "Усакіна", або, як яго яшчэ называюць, музей партызанскай славы пад адкрытым небам, перажыў сваё другое нараджэнне. Гэта значная дата як для светлай памяці мінулых пакаленняў, так і для патрыятычнага выхавання сучаснікаў.

"Да вайны ва ўсім Клічаўскім раёне налічвалася 46 тыс. жыхароў, а ў час супраціўлення на тэрыторыі партызанскай зоны - 70 тыс., - падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі. - Людзі тут жылі, мужна змагаліся і перамаглі насуперак усяму. Цяжка ўявіць, якімі сіламі дасталася ім гэта перамога. Усакінскія балоты сталі месцам жыцця і смерці нашых суайчыннікаў. Тут ваявалі прадстаўнікі 69 нацыянальнасцей - усе разам, плячо ў плячо. Гэта асабліва важна і сімвалічна ў Год народнага адзінства".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі