ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 29 мая 2022
Мінск +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Стужка навiн
12 лістапада 2021, 13:56

Румак: людзі не павінны быць заложнікамі палітычных супярэчнасцей /дапоўнена/

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Людзі не павінны быць заложнікамі палітычных супярэчнасцей. Такі пункт гледжання выказаў журналістам упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі Аляксандр Румак, які сёння сустрэўся ў Мінску з кіраўнікамі чатырох вядучых рэлігійных канфесій краіны, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Румак падкрэсліў, што галоўная тэма сустрэчы - міграцыйны крызіс, становішча бежанцаў на граніцы з Польшчай і падтрымка людзей, якія апынуліся ў складанай сітуацыі. У абмеркаванні прынялі ўдзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архібіскуп мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Рымска-каталіцкай царквы Іосіф Станеўскі, муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання Абу-Бекір Шабановіч, галоўны рабін Рэлігійнага аб'яднання абшчын прагрэсіўнага іўдаізму Рыгор Абрамовіч.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі падкрэсліў: трэба падтрымаць бежанцаў, якія пакінулі сваю радзіму ў надзеі на лепшую будучыню. Яны сутыкнуліся з новымі цяжкасцямі і аказаліся пазбаўленымі магчымасці жыць у доме, нармальна есці - у цэлым нармальных чалавечых умоў. "Важна, каб усе пасадзейнічалі гэтым людзям і каб пытанне іх далейшага лёсу было вырашана", - сказаў ён.

Архібіскуп мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Рымска-каталіцкай царквы Іосіф Станеўскі адзначыў: "Касцёл праз сваіх вернікаў на працягу многіх стагоддзяў імкнецца дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Папа Рымскі Францыск заклікае ўсіх людзей добрай волі да адзінства, паколькі ўсе мы браты і сёстры. Падзеі, якія сёння адбываюцца на граніцы з Польшчай, яшчэ раз сведчаць аб тым, што гэтыя словы пантыфіка вельмі важныя, і людзі павінны дапамагаць адзін аднаму незалежна ад таго, якой яны нацыянальнасці і веравызнання. Асабліва калі размова ідзе аб маленькіх дзецях і жанчынах, якім, як у гэтай сітуацыі, вельмі патрэбна дапамога. Няхай добры Бог напаўняе сэрцы людзей дабром і любоўю да бліжняга".

Муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання Абу-Бекір Шабановіч сказаў, што глыбока спачувае тым, хто бег у пошуках міру і цяпер знаходзіцца на граніцы з Польшчай. Яны пакутуюць, галадаюць, а цяпер, калі насталі халады, мерзнуць, маючы патрэбу ў дапамозе. Абу-Бекір Шабановіч звярнуў увагу на тое, што ўсе канфесіі краіны заклікаюць да міру, згоды і міласэрнасці.

Галоўны рабін Рэлігійнага аб'яднання абшчын прагрэсіўнага іўдаізму Рыгор Абрамовіч нагадаў аб сітуацыі з хасідамі, якія ў свой час не маглі перасекчы граніцу, апынуліся ў міжграніччы, ім была аказана дапамога з беларускага боку. Вяртаючыся да тэмы міграцыйнага крызісу, ён сказаў: "Гэта агульнае пытанне дапамогі ўсім тым, хто мае патрэбу ў падтрымцы, прычым незалежна ад канфесіі ставіцца пытанне, чым можна дапамагчы людзям, а не толькі дыскутаваць. Асноўная задача - не быць убаку".

Адбылася канструктыўная размова на тэму ўрэгулявання крызісу, сітуацыі на беларуска-польскай граніцы. Бакі вызначылі падыходы да гуманітарнай і духоўнай дапамогі бежанцам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі