ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Стужка навiн
08 снежня 2021, 19:48

Міністры энергетыкі Беларусі і Расіі правялі перагаворы ў Маскве

Фота minenergo.gov.ru
Фота minenergo.gov.ru

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Маскве адбылася рабочая сустрэча міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча з міністрам энергетыкі Расіі Мікалаем Шульгінавым. Перагаворы прайшлі з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў рамках саюзнай праграмы па стварэнні аб'яднанага рынку электрычнай энергіі. У прыватнасці, разгледзелі ключавыя аспекты праекта міждзяржаўнага дагавора аб фарміраванні агульнага рынку электраэнергіі.

Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі падыходы па рэалізацыі саюзнай праграмы па стварэнні аб'яднанага рынку газу.

Акрамя таго, разгледжаны перспектывы супрацоўніцтва па фарміраванні агульных энергетычных рынкаў у рамках ЕАЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі