ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Стужка навiн
25 чэрвеня 2021, 12:11

Лукашэнка пра Жыровічы і манастыр: гэта павінна быць жамчужына /дапоўнена/

25 чэрвеня, Жыровічы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра абмеркаваў з яго прадстаяцелем і кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы добраўпарадкаванне манастыра і яго тэрыторыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што гэта месца, як і ў цэлым Жыровічы, павінна быць жамчужынай. "Жыровічы ў нас аграгарадок. І частка гэтага аграгарадка - манастыр і храм. На працягу гэтага года трэба прадставіць мне план мадэрнізацыі паселішча поўнасцю - ад цэнтра да ўскраін. Па прынцыпе Копысі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Тое, што я бачыў, гэта нядобра. Трэба прывесці ў ідэальны стан. Гэта павінна быць жамчужына. Я вам абяцаю, што грошы мы поўнасцю пад патрэбнасці выдзелім. Але па-гаспадарску".

Таксама ў час наведвання Прэзідэнта абмяркоўвалася і магчымае ўзвядзенне новага будынка на тэрыторыі манастыра, дзе будзе ажыццяўляцца падрыхтоўка свяшчэннаслужыцеляў. Пакуль гэта пытанне знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі.

"У нас жа сярод свяшчэннаслужыцеляў ужо бытуе ідэя аб канцэнтрацыі ўсіх нашых творчых сіл (выкладчыкаў, студэнтаў, слухачоў) тут?" - удакладніў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў мітрапаліта Веніяміна, планы аб пераносе Мінскай духоўнай акадэміі ў Жыровічы сапраўды абмяркоўваюцца. Але яе размяшчэнне ў сталіцы мае шэраг пераваг. "Гэта магчымасць узаемадзеяння са свецкімі ўніверсітэтамі, бібліятэкамі. І там выкладчыкам лягчэй дабірацца на заняткі. Але семінарыя будзе тут адназначна, - адзначыў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. - Мы цяпер арыентуемся на тое, што ўзровень адукацыі трэба падняць на новы ўзровень".

Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка сёння ў Свята-Успенскім саборы на тэрыторыі манастыра запаліў свечку ля Жыровіцкага абраза Божай Маці і прыняў удзел у кароткім малебне. Прэзідэнт таксама наведаў месца пахавання мітрапаліта Філарэта, які аддаў нямала сіл справе стварэння і адраджэння Жыровіцкага манастыра і духоўнай семінарыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі