ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Стужка навiн
25 студзеня 2022, 11:50

Лукашэнка адзначыў поспехі Беларусі ў імпартазамяшчэнні і развіцці экспарту /дапоўнена/

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні-нарадзе з Нацыянальнай акадэміяй навук адзначыў поспехі краіны ў імпартазамяшчэнні і развіцці экспарту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Намі шмат зроблена па імпартазамяшчэнні і развіцці экспарту. Хоць 20 гадоў таму не ўсе разумелі і падтрымлівалі мае падыходы. І калі б мы тады не спахапіліся, што сёння рабілі б з так званымі санкцыямі?" - сказаў беларускі лідар.

У якасці прыкладу кіраўнік дзяржавы прывёў сферу машынабудавання: "Мы захавалі заводы, канструктарскія бюро, кадры. І цяпер маем шырокую лінейку тэхнікі, якая запатрабавана ва ўсім свеце. Нам крыху яшчэ трэба падцягнуць якасць. І праблемы мы вырашым".

Гаворачы аб знешнім гандлі, Прэзідэнт звярнуў увагу, што Беларусь уваходзіць у лік лідараў па экспарце прадуктаў харчавання. "Нягледзячы на абмежавальныя меры і глабальны эканамічны спад, выкліканы лакдаўнамі, мы ўпершыню зарабілі $7 млрд на прадуктах харчавання. І зарабілі б значна больш, калі б захоўвалі тэхналогіі, выкарыстоўвалі адаптаваныя да нашых умоў беларускія сарты. Але ў любым выпадку - сёння мы забяспечваем харчовую бяспеку краіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час кіраўнік дзяржавы лічыць па-ранейшаму недастатковай рэзультатыўнасць супрацоўніцтва навукі з канкрэтнымі прадпрыемствамі, ВНУ і тэхнапаркамі: "Многія даручэнні па гэтым напрамку не выкананы. Якія праблемы ў сувязі з гэтым, якія патрэбны дапамога, падтрымка?"-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі