ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Стужка навiн
11 ліпеня 2022, 12:14

Беларускія тэнісісткі Сабаленка і Азаранка захавалі свае пазіцыі ў рэйтынгу WTA

Фота pexels
Фота pexels

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка захавала за сабой 6-е месца ў абноўленым сёння рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер у актыве лепшай беларускай тэнісісткі 3267 ачкоў. Вікторыя Азаранка засталася на 20-м радку, маючы 2026 балаў. Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч апусцілася на адну пазіцыю і знаходзіцца цяпер на 36-м месцы, набраўшы 1316 ачкоў. Сёння яна стартуе на турніры ў венгерскім Будапешце, дзе яе саперніцай будзе венгерская тэнісістка Фані Штолар, якая займае 357-е месца.

Топ-10 новага рэйтынгу WTA:

1. Іга Свёнтак (Польшча) - 8336 ачкоў;

2. Анет Кантавейт (Эстонія) - 4326;

3. Марыя Сакары (Грэцыя) - 4190;

4. Паўла Бадоса (Іспанія) - 4030;

5. Унс Джабір (Туніс) - 4010;

6. Арына Сабаленка (Беларусь) - 3267;

7. Даніэль Колінз (ЗША) - 3131;

8. Джэсіка Пегула (ЗША) - 3087;

9. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 2886;

10. Эма Радукану (Вялікабрытанія) - 2717.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) лепшы з беларусаў Ілья Івашка займае 54-е месца (888 ачкоў), Ягор Герасімаў знаходзіцца на 157-й пазіцыі (347).

Першая дзясятка рэйтынгу АТР:

1. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 7775;

2. Аляксандр Звераў (Германія) - 6850;

3. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 6165;

4. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 5150;

5. Каспер Рууд (Нарвегія) - 5050;

6. Карлас Алькарас (Іспанія) - 4845;

7. Новак Джокавіч (Сербія) - 4770;

8. Андрэй Рублёў (Расія) - 3700;

9. Фелікс Ажэ-Альясім (Канада) - 3445;

10. Янік Сінер (Італія) - 3185.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі