ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Стужка навiн
08 лістапада 2022, 16:07

Беларуская прадукцыя паспяхова прадстаўлена на Сеульскай міжнароднай выстаўцы харчовай прамысловасці

Фота МЗС Беларусі
Фота МЗС Беларусі

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Чарнецкі і супрацоўнікі пасольства наведалі Сеульскую міжнародную выстаўку харчовай прамысловасці COEX Food Week. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове.

Гэта экспазіцыя аб'яднала шматлікіх удзельнікаў з розных краін свету. Выстаўка стала першым міжнародным мерапрыемствам у Рэспубліцы Карэя, падчас якога ААТ "Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці" прадставіла беларускія прадпрыемствы. На стэндзе агенцтва падчас выстаўкі экспанавалася прадукцыя кандытарскіх фабрык "Камунарка" і "Віцьба", алкагольныя і безалкагольныя напіткі Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода і ААТ "Гомельскі вінаробны завод". Былі таксама прадстаўлены біялагічна актыўныя дабаўкі ААТ "Экзон", алей кампаніі "АдамантІмпарт".

Узаемадзеянне паміж пасольствам Беларусі ў Рэспубліцы Карэя і Агенцтвам ЗЭД адкрыла новыя магчымасці для развіцця дзелавых кантактаў паміж беларускім і карэйскім бізнесам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі