ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 17 лютага 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
15 студзеня 2020, 13:29

Змяненні ў падатковых вылічэннях

Змяненні ў падатковых вылічэннях

Змяненні ў падатковых вылічэннях

Прэзідэнт Беларусі 31 снежня 2019 года падпісаў указ №503 "Аб падаткаабкладанні", які ўводзіць новыя стаўкі падаткаў і акцызаў, памеры падатковых вылікаў і даходаў, што вызваляюцца ад падаходнага падатку.

Стандартны падатковы вылік вырас да Br117 у месяц пры атрыманні даходу не больш як Br709 у месяц (раней - Br110 пры даходзе не больш як Br665).

Памеры стандартных падатковых вылікаў для фізічных асоб:

на дзіця да 18 гадоў і/або на кожнага ўтрыманца (дзеці старэйшыя за 18 гадоў, якія атрымліваюць сярэднюю, першую вышэйшую, першую сярэднюю спецыяльную або першую прафесійна-тэхнічную адукацыю на дзённай форме навучання; інваліды I або II групы старэйшыя за 18 гадоў; непаўналетнія, на якімі ўстаноўлена апека або папячыцельства; фізічныя асобы, чые муж або жонка знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці) - Br34 у месяц;

удаве (удаўцу), адзінокаму бацьку або адзінокай маці, прыёмнаму бацьку або прыёмнай маці, апекуну або папячыцелю - Br65 у месяц на кожнае дзіця да 18 гадоў і кожнага ўтрыманца;

бацькам, маючым двух і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў або дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў - Br65 на кожнае дзіця ў месяц;

удзельнікаў ВАВ, ліквідатараў катастрофы на ЧАЭС, інвалідаў I і II групы незалежна ад прычын інваліднасці, інвалідаў з дзяцінства, дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў* - Br165 у месяц.

* Поўны спіс выкладзены ў падпункце 1.3 пункта 1 артыкула 209 Падатковага кодэкса.

Крыніца: указ №503 ад 31 снежня 2019 года.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі