ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 4 ліпеня 2022
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
18 красавіка 2022, 16:03

Першаму мінскаму тэлефону - 140 гадоў

Першаму мінскаму тэлефону - 140 гадоў

Першыя тэлефонныя апараты з'явіліся ў Мінску ў 1882 годзе. Для арганізацыі тэлефоннай сувязі паміж будынкам пажарнай каманды і гарадской каланчой былі закуплены два новыя тэлефонныя апараты фірмы Siemens & Halske.

У 1890 годзе ўстаноўлена 8 асобных тэлефонаў, якія злучалі 4 паліцэйскія часці, дом губернатара, паліцмайстра, гарадскую ўправу і Пажарны двор. Асобны тэлефон быў устаноўлены у гарадскога галавы графа К. Чапскага.

Колькасць абанентаў Мінскай тэлефоннай сеткі (па гадах):

- 1896 - 68,

- 1912 - 719,

- 1918 - 1,1 тыс.,

- 1932 - 6,6 тыс.,

- 1944 - 100,

- 1946 - 6 тыс.,

- 1966 - 36 тыс.,

- 1973 - 100 тыс.,

- 1986 - 334 тыс.,

- 1996 - 500 тыс.,

- 2020 - 740 тыс.

У 2020 годзе агульная ёмістасць тэлефоннай сеткі Беларусі налічвала 4,2 млн нумароў.

Таксафон АМТ-69 - самы масавы гарадскі тэлефон-аўтамат з 1970-х гадоў. Да пачатку 2006 года па ўсёй Беларусі іх налічвалася 18 тыс. Да канца 2007 года выведзены з эксплуатацыі.

Крыніцы: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, РУП "Белтэлекам", Белстат.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі