
У Беларусі пражываюць амаль 5 млн жанчын (53,8% жыхароў краіны)*:
гараджанкі - 78,8%,
сялянкі - 21,2%.
Сярэдні ўзрост жанчыны - 43,3 года.
Узровень занятасці жанчын у працаздольным узросце - 84,5%.
Сярэдні ўзрост занятых жанчын - 41,9 года.
Асноўныя сферы занятасці, дзе прэваліруюць жанчыны:
- ахова здароўя і сфера сацпаслуг - 84%,
- адукацыя - 83,2%,
- фінансавая і страхавая дзейнасць - 74,9%.
Сярод занятых жанчын 40,6% маюць вышэйшую адукацыю, 27,5% - сярэднюю спецыяльную.
У 2022 годзе 59,3% занятых у эканоміцы жанчын 20-49 гадоў мелі непаўналетніх дзяцей.
У Беларусі на 1000 мужчын прыпадае 1163 жанчыны.
Сярэдні ўзрост жанчыны пры ўступленні ў першы шлюб - 26,3 года, у паўторны шлюб - 38,8 года.
На пачатак 2023 года займаліся фізічнымі практыкаваннямі або спортам 26,1% беларусак.
*Паводле даных на пачатак 2022 года.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.