ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 20 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +3°C
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
17 жніўня 2021, 16:22

Моладзь Беларусі

Моладзь Беларусі На пачатак 2021 года ў Беларусі пражывала больш за 1,7 млн чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года - моладзь* складала 18,2% ад агульнай колькасці насельніцтва.

Узроставыя групы ад агульнай колькасці моладзі:
25-30 гадоў - 41,2%,
20-24 гады - 25,9%,
14-19 гадоў - 32,9%.

Месца пражывання:
у гарадской мясцовасці - 82% моладзі,
у сельскай - 18%.

Узровень занятасці моладзі ва ўзросце 15-30 гадоў склаў 63,5% (дзяўчат - 62,2%, хлопцаў - 64,6%)**.

Моладзь, якая працуе па найме, склала 97%, не па найме - 3%.

Сярод прадпрымальнікаў моладзі 14,6%.

Удзельная вага моладзі сярод валанцёраў - 19,5%, найбольш маладзёжнай валанцёрскай дзейнасцю з'яўляецца  арганізацыя спартыўных, культурных і іншых мерапрыемстваў (доля моладзі - 49,8% валанцёраў).

Значная частка моладзі - навучэнцы і студэнты.

Атрымліваюць адукацыю***:

вышэйшую - 9 тыс. магістрантаў, 254,4 тыс. студэнтаў,
сярэднюю спецыяльную - 110,4 тыс. навучэнцаў,
прафесійна-тэхнічную - 60,8 тыс. навучэнцаў,
агульную сярэднюю - 1058,3 тыс. навучэнцаў.

* У адпаведнасці з артыкулам 1 закона "Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі" маладыя грамадзяне - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года.

** Паводле даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак у мэтах вывучэння праблем занятасці насельніцтва ў 2020 годзе.

*** У 2020/2021 навучальным годзе.

Крыніца: Белстат.
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі