
Маладзёжная сталіца - галоўная пляцоўка рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў, інавацыйных праектаў і мерапрыемстваў для маладых людзей.
Праект "Маладзёжная сталіца" рэалізуецца ў Беларусі з 2016 года.
Статус маладзёжнай сталіцы прысуджваецца гораду па выніках конкурсу тэрмінам на адзін год.
На працягу года праводзяцца сустрэчы, форумы, інтэрактыўныя пляцоўкі, розныя акцыі і мерапрыемствы з удзелам моладзі.
Маладзёжныя сталіцы ў розныя гады
2016 - Баранавічы - першая маладзёжная сталіца,
2017 - Полацк,
2018 - Магілёў,
2019 - Орша,
2020 - Пінск,
2021 - Гродна.
Віцебск - маладзёжная сталіца Беларусі - 2022.
У 2022 годзе шэраг мерапрыемстваў прысвечаны Году гістарычнай памяці.
Віцебск сучасны
Плошча горада - 134,6 кв.км.
Насельніцтва - 362,9 тыс. чалавек (на 1 студзеня 2021 года).
Адзін з буйнейшых цэнтраў рэспублікі, горад з высокаразвітой прамысловасцю, навукай і культурай.
Налічвае 233 аб'екты, уключаныя ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.
У 1988 годзе ў Віцебску быў адкрыты Летні амфітэатр, галоўная пляцоўка міжнароднага фестывалю "Славянскі базар".
Крыніца: з адкрытых крыніц