ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 29 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
29 лістапада 2019, 13:55

Як не стаць ахвярай кіберзлачынца. Абарона банкаўскай карткі

Як не стаць ахвярай кіберзлачынца. Абарона банкаўскай карткі

Найбольш распаўсюджаныя метады работы зламыснікаў:

атрыманне рэквізітаў банкаўскіх плацежных картак з выкарыстаннем узламаных акаўнтаў знаёмых у сацыяльных сетках;

ілжэпакупнік - пад выглядам пакупніка зламыснік звязваецца з прадаўцом, прапануе ўнесці залог перад купляй тавару, а для атрымання грашовага пераводу дае яму спасылку на махлярскі сайт, візуальна падобны на афіцыйны сайт банка;

вішынг - прадстаўляючыся па тэлефоне супрацоўнікам банка, зламыснік спрабуе даведацца ў трымальніка карткі канфідэнцыяльную інфармацыю (яе рэквізіты, а таксама нумар пашпарта, асабісты ідэнтыфікацыйны нумар, лагіны, паролі, СМС-коды);

метад з выкарыстаннем смартфона - пад выглядам тэлефанавання зламыснік просіць смартфон, непрыкметна ўстанаўлівае на ім праграмнае забеспячэнне, з дапамогай якога пераводзіць грошы.

Не паведамляйце нікому:

- інфармацыю, размешчаную на вашай банкаўскай плацежнай картцы (на абодвух баках): нумар, дату, код;

- лічбавыя або літарныя коды;

- пашпартныя даныя.

Калі вам паступіў сумніўны званок:

- неадкладна завяршыце размову;

- звярніцеся ў кантакт-цэнтр банка, які выпусціў картку;

- выконвайце рэкамендацыі супрацоўніка банка.

Для абароны грашовых сродкаў кліентаў у банка ёсць уся неабходная інфармацыя.

Работнікі банка па тэлефоне не павінны запытваць ні рэквізіты карткі, ні пашпартныя даныя.

Не давайце нікому свой мабільны тэлефон і інфармуйце аб гэтым вашых блізкіх, асабліва дзяцей і асоб пажылога ўзросту.

Крыніца: Нацыянальны банк Беларусі

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі