ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 10 жніўня 2022
Мінск +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
03 сакавіка 2022, 16:35

Графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў сакавіку

Графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў сакавіку

Зацверджаны графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў сакавіку 2022 года.

Установы амбулаторна-паліклінічнага звяна, кансультатыўна-паліклінічныя аддзяленні РНПЦ і бальніц, арганізацыі пералівання крыві, санітарна-эпідэміялагічныя, аптэчныя і арганізацыі медыцынскай тэхнікі будуць працаваць па наступным графіку:

5 сакавіка 2022 г. - па графіку работы ў суботні дзень;

6 сакавіка 2022 г. - па графіку выхаднога дня;

7 сакавіка 2022 г. - па графіку работы ў суботні дзень;

8 сакавіка 2022 г. - па графіку работы ў святочны дзень;

12 сакавіка 2022 г. - па графіку рабочага дня.

Работа бальнічных арганізацый аховы здароўя, рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў (РНПЦ) будзе арганізавана па наступным графіку:

5 сакавіка 2022 г. - па графіку работы ў суботні дзень;

6 сакавіка 2022 г. - па графіку выхаднога дня;

7 сакавіка 2022 г. - па графіку рабочага дня;

8 сакавіка 2021 г. - па графіку работы ў святочны дзень;

12 сакавіка 2022 г. - па графіку работы ў суботні дзень.

Крыніца: Міністэрства аховы здароўя.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі