
У 2022 годзе аб'ём экспарту беларускіх харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны склаў $8,3 млрд (рост адносна 2021 года - 24,2%).
Забяспечана дадатнае знешнегандлёвае сальда ў памеры $3,4 млрд (рост адносна 2021 года - 59%).
Доля экспарту харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны ў агульным экспарце краіны - 22%.
Геаграфія экспарту прадукцыі - больш за 100 краін.
Асноўны партнёр - Расія (пастаўляецца каля 70% беларускай прадукцыі).
Другое месца сярод краін - пакупнікоў беларускай прадукцыі на працягу апошніх некалькіх гадоў займае Кітай.
Па выніках 2022 года экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў краіны ЕС вырас у 1,5 раза.
Штогод Беларусь адкрывае для сельскагаспадарчага экспарту 7-8 новых рынкаў.
У 2023 годзе плануецца экспартаваць сельгаспрадукцыі не менш як на $8,5 млрд.
Крыніца: Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.