
Экалагічная акцыя "Дрэва героя" ініцыявана Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Тэрмін правядзення - з 26 сакавіка па 15 мая.
У час акцыі "Дрэва героя" па ўсёй краіне будуць закладваць паркі, алеі, сады, даглядаць ужо высаджаныя дрэвы на месцах баявых дзеянняў.
Для даведкі
У 2021 годзе ў Беларусі высаджана больш за 1 млн дрэў і кустоў:
- 488,2 тыс. дрэў (123,6% да ўзроўню 2020 года),
- 669,6 тыс. кустоў (153,8% да ўзроўню 2020 года).
Узровень азялененасці ў населеных пунктах - 40 працэнтаў тэрыторый у 118 гарадах і раённых цэнтрах.
Плошча азялененых тэрыторый павялічылася на 3010,9 га.
Крыніца: Мінпрыроды Беларусі.