Сцяг Аўторак, 28 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
11 красавіка 2024, 09:52

Беларусы ў космасе

Беларусы ў космасе У космасе за гісторыю яго асваення пабывалі чатыры ўраджэнцы Беларусі.

Касманаўт Пётр Клімук - ураджэнец в.Камароўка Брэсцкай вобласці.
Ажыццявіў тры касмічныя палёты: у 1973, 1975, 1978 гг.
Агульная працягласць палётаў - 78 сутак.
У першы палёт прапрацаваў тыдзень на караблі "Саюз-13".

Касманаўт Уладзімір Кавалёнак - ураджэнец в.Белае Мінскай вобласці.
Ажыццявіў тры касмічныя палёты: у 1977, 1978 і 1981 гг.
Агульная працягласць палётаў - 216 сутак.
Самым доўгім быў другі палёт - 139 сутак, у час якога быў ажыццёўлены выхад у адкрыты космас на 2 гадз 20 мін.

Касманаўт Алег Навіцкі - ураджэнец г.Чэрвень Мінскай вобласці.
Ажыццявіў чатыры касмічныя палёты: у 2012, 2016, 2021, 2024 гг.
Агульная працягласць палётаў - 545 сутак.
Ажыццявіў тры выхады ў адкрыты космас - сумарна 22 гадз 33 мін.
Статус на бягучы момант: інструктар-касманаўт-выпрабавальнік 1-га класа - намеснік камандзіра атрада касманаўтаў "Раскосмасу".

Першы касманаўт суверэннай Беларусі - Марына Васілеўская, ураджэнка г.Мінска.
Ажыццявіла першы касмічны палёт у складзе экіпажа 21-й экспедыцыі наведвання Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС).
Старт пілатуемага карабля "Саюз МС-25"* адбыўся 23 сакавіка 2024 г.
Вяртанне з арбіты на караблі "Саюз МС-24" - 6 красавіка 2024 г.
Працягласць палёту склала 14 сутак, з іх 12 сутак - на расійскім сегменце МКС.

"Беларусь, дзякуй за падтрымку!" - першыя словы Марыны Васілеўскай пасля прызямлення.

Крыніцы: НАН Беларусі, Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А. Гагарына.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі