
Разам з развіццём атамнай энергетыкі Беларусь значна ўмацавала патэнцыял аднаўляльных крыніц энергіі (АКЭ).
Па выніках 2022 года доля АКЭ ў паліўна-энергетычным балансе краіны склала 8,1%.
За апошнія 9 гадоў:
устаноўленая магутнасць аб'ектаў аднаўляльных крыніц энергіі вырасла ў 5 разоў - з 120 МВт да 608 МВт;
аб'ём вытворчасці электраэнергіі АКЭ вырас з 274 да 1275 млн кВт.гадз.
Найбольш буйныя аб'екты:
Рэчыцкая фотаэлектрычная станцыя (магутнасцю 55,2 МВт),
Віцебская ГЭС (40 МВт),
Полацкая ГЭС (21,66 МВт),
Гродзенская ГЭС (17 МВт),
Ветраэнергетычная станцыя ў Магілёўскай вобласці (15 МВт),
Ветраэлектрычная станцыя ў Навагрудскім раёне (9 МВт).
У 2021 годзе аб'ектамі Беларускай энергасістэмы, якія выкарыстоўваюць энергію ветру і вады, было выпрацавана 361,3 млн кВт.гадз электраэнергіі (для параўнання - у 2015 годзе аб'ём складаў 92,1 млн кВт.гадз).
За апошнія гады Беларусь зрабіла сур'ёзныя крокі таксама ў развіцці сонечнай энергетыкі.
Для даведкі:
Аднаўляльныя крыніцы энергіі (АКЭ) - энергія сонца, ветру, цяпла зямлі, прыроднага руху водных патокаў, драўнянага паліва, іншых відаў біямасы, біягазу, а таксама іншыя крыніцы энергіі, што не адносяцца да неаднаўляльных.
У 2010 годзе ў Беларусі прыняты закон "Аб аднаўляльных крыніцах энергіі".
Крыніца: Міністэрства энергетыкі.