Сцяг Нядзеля, 26 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 красавіка 2024, 10:37

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 красавіка склалі $8,353 млрд

Фота з архіва
Фота з архіва
5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 красавіка 2024 года, паводле папярэдніх даных, склалі $8,3525 млрд у эквіваленце. Адпаведныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

За сакавік 2024 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $133,9 млн (на 1,6 працэнта) пасля росту ў лютым 2024 года на $125,1 млн (на 1,55 працэнта).

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 красавіка гэтага года склаў $3,1385 млрд, зменшыўшыся за сакавік на $158,1 млн (на 4,8 працэнта), аб'ём манетарнага золата - $3,8438 млрд, павялічыўшыся на $291 млн (на 8,2 працэнта).

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2024 года павінен скласці не менш за $6 млрд.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі