ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 верасня 2023
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 чэрвеня 2023, 14:34

Заяц: па выніках работы за 4 месяцы экспарт сельгассыравіны і прадуктаў харчавання склаў $2,7 млрд

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках работы за 4 месяцы 2023 года экспарт беларускай сельгассыравіны і прадуктаў харчавання склаў $2,7 млрд. Аб гэтым на палях Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра-2023" заявіў намеснік прэм'ер-міністра Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што Беларусь цалкам забяспечыла сваю харчовую бяспеку і паспяхова прадае лішкі за мяжу.

"Рэкордным у плане паставак для нас быў 2022 год. Тады рост экспарту сельгассыравіны і прадуктаў харчавання склаў 124 працэнты, або $1,6 млрд. Сёння па выніках работы за 4 месяцы мы ўжо маем $2,7 млрд - гэта на 11,2 працэнта вышэй за аналагічны ўзровень 2022 года. Гэта сведчыць аб тым, што нашу прадукцыю паважаюць і плацяць за яе немалыя грошы", - падкрэсліў Леанід Заяц.

Паводле яго слоў, такія вынікі сталі магчымымі дзякуючы таму, што 15 гадоў таму ў тэхнічнае і тэхналагічнае пераўзбраенне прадпрыемстваў Беларусі былі ўкладзены вялікія сродкі.

"Адзначу, што гэта не мяжа, бо намі яшчэ не да канца вывучаны рынкі Афрыкі. Таксама можна больш актыўна працаваць з Кітаем. Да таго ж мы добра развіваем супрацоўніцтва з Расіяй, у прыватнасці па імпартазамяшчэнні. Мы захавалі якасць нашай прадукцыі, таму сёння яна карыстаецца вялікім попытам за мяжой", - заявіў намеснік прэм'ер-міністра.

Ён таксама дадаў, што кіраўнік дзяржавы ставіць задачу перад галіной сельскай гаспадаркі давесці экспарт да $10 млрд.

"У міжсезонны перыяд 2023/2024 года нашы спажыўцы будуць есці беларускія свежыя агуркі. Прымаем усе меры таксама і па забеспячэнні таматамі, спадзяёмся да 2027/2028 года канчаткова вырашыць гэту задачу", - рэзюмаваў Леанід Заяц.

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2023" праходзіць з 6 па 11 чэрвеня на базе выставачнага цэнтра Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". На выстаўцы можна азнаёміцца з перадавымі напрамкамі ў развіцці раслінаводства, жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі, сучаснымі тэхналогіямі перапрацоўкі, упакоўкі і захоўвання прадукцыі, а таксама разнастайнасцю сельгастэхнікі. Аграрны форум традыцыйна збірае не толькі беларускіх аграрыяў і работнікаў харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, але і іх замежных калег і партнёраў. У бягучым годзе ўдзел прымуць 450 кампаній з Беларусі, Расіі, Кітая, Пакістана, Турцыі, В'етнама, Германіі, Італіі, Індыі, Палесціны. У ходзе дзелавой праграмы прадугледжана каля 20 тэматычных канферэнцый і семінараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі