ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 верасня 2023
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 чэрвеня 2023, 14:12

Заяц: мы адкрыты для супрацоўніцтва з усімі краінамі - удзельніцамі выстаўкі "Белагра-2023"

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь адкрыта для супрацоўніцтва з усімі краінамі - удзельніцамі выстаўкі "Белагра-2023". Аб гэтым на палях міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра-2023" заявіў намеснік прэм'ер-міністра Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сапраўды ганарымся тым, што ўжо 33-і раз арганізоўваем выстаўку "Белагра". Тут мы абагульняем міжнародны вопыт у сферы сельскагаспадарчага машынабудавання. Акрамя таго, дэманструем развіццё навукі ў Беларусі і нашы дасягненні ў харчовай прамысловасці. Падкрэслю, што мы адкрыты для супрацоўніцтва з усімі краінамі, якія сёння ўдзельнічаюць у гэтай выстаўцы", - сказаў Леанід Заяц.

Ён нагадаў, што першая выстаўка "Белагра" праводзілася ў 1990 годзе.

"Тады ў нас не было асаблівых прычын для гордасці, а сёння наша краіна набыла зусім іншы статус. Цяпер на нашу выстаўку з'язджаецца палавіна кантынента. Нягледзячы на санкцыі, да нас прыязджаюць прадстаўнікі краін ЕС. Пры гэтым наша краіна дэманструе выдатныя дасягненні ў аграпрамысловым і нафтахімічным комплексах. Беларуская навука сёння таксама ідзе ў нагу з часам, забяспечваючы нас новым насеннем і тэхналогіямі", - заявіў віцэ-прэм'ер.

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2023" праходзіць з 6 па 11 чэрвеня на базе выставачнага цэнтра Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". На выстаўцы можна азнаёміцца з перадавымі напрамкамі ў развіцці раслінаводства, жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі, сучаснымі тэхналогіямі перапрацоўкі, упакоўкі і захоўвання прадукцыі, а таксама разнастайнасцю сельгастэхнікі. Аграрны форум традыцыйна збірае разам не толькі беларускіх аграрыяў і работнікаў харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, але і іх замежных калег і партнёраў. У бягучым годзе ўдзел прымуць 450 кампаній з Беларусі, Расіі, Кітая, Пакістана, Турцыі, В'етнама, Германіі, Італіі, Індыі, Палесціны. У ходзе дзелавой праграмы прадугледжана каля 20 тэматычных канферэнцый і семінараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі