Сцяг Нядзеля, 23 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 мая 2024, 10:19

За мінулы год у агульным аб'ёме інвестыцый Віцебскай вобласці 97 працэнтаў склаў расійскі капітал

Фота з архіва
Фота з архіва
17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За мінулы год у агульным аб'ёме інвестыцый Віцебскай вобласці 97 працэнтаў склаў расійскі капітал. Аб гэтым расказаў першы намеснік старшыні камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Канстанцін Чорны ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".

Адзін з ключавых інвестараў у Віцебскай вобласці сёння - гэта партнёры з Расійскай Федэрацыі, іх вельмі шмат, адзначыў Канстанцін Чорны. "Мы бачым, што вельмі яўна актывізаваўся пошук агульных інтарэсаў, дзе можна сябе рэалізаваць. У агульным аб'ёме інвестыцый па вобласці ў мінулым годзе 97 працэнтаў складаў расійскі капітал", - сказаў ён.

Расійскія партнёры гатовы ўкладваць сродкі ва ўсе сферы дзейнасці, але, зразумела, перавагу аддаюць хутка акупным напрамкам. "Для Віцебскай вобласці гэта ў першую чаргу мяса, малако, перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, збожжа, лён", - падкрэсліў ён.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі