
31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вызначаны пералік звестак, што складаюць банкаўскую тайну, якія неабходны для аказання электронных паслуг, ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у электроннай форме, а таксама забеспячэння стварэння і функцыянавання асабістых электронных кабінетаў на базе адзінага партала электронных паслуг. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 23 снежня 2022 года нумар 485, паведамілі БЕЛТА ў Нацбанку.
Згодна з дакументам, у склад звестак, якія складаюць банкаўскую тайну, уваходзіць інфармацыя аб плацяжах, ажыццёўленых пры аказанні электронных паслуг або правядзенні адміністрацыйных працэдур (напрыклад, звесткі аб плацельшчыку, атрымальніку плацяжу, пастаўшчыку плацежных паслуг, дэталях і рэквізітах плацяжу, плацежных інструментах, сродках плацяжу і іх пераводзе, рэквізітах плацежнай інструкцыі).
Акрамя таго, у пералік звестак, якія складаюць банкаўскую тайну, уключана інфармацыя, што прадастаўляецца (перадаецца) з дапамогай агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы ў рамках электронных паслуг, аказваемых аператарам гэтай сістэмы.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 лютага 2023 года.-0-