Сцяг Нядзеля, 25 лютага 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 студзеня 2023, 17:38

Выпрабаванні новай мадэлі беларускага электробуса плануюць правесці ва ўмовах Сібіры

23 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Выпрабаванні новай мадэлі беларускага электробуса плануюць правесці ва ўмовах Сібіры. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі па выніках праведзеных 23 студзеня перагавораў пасла Дзмітрыя Крутога з мэрам Новасібірска Анатолем Локцем.

"З 28 мая 2012 года Новасібірск з'яўляецца пабрацімам Мінска. А супрацоўніцтва паміж сталіцай Беларусі і сталіцай Сібіры пачалося яшчэ раней - з 2000 года на ўзроўні ўзаемадзеяння гандлёва-прамысловых палат абодвух гарадоў. Дзмітрый Крутой падкрэсліў важнасць і перспектыўнасць як для Мінска, так і ўсёй Беларусі партнёрства з Новасібірскам", - расказалі ў дыпмісіі.

Пасол адзначыў, што асноўнымі напрамкамі супрацоўніцтва Беларусі з Новасібірскам павінны стаць новыя праекты ў прамысловасці і навуцы, развіццё кааперацыйных сувязей, пастаўка розных відаў тэхнікі, сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны. "Адзін са значных напрамкаў супрацоўніцтва з Новасібірскам - пастаўка пасажырскай тэхнікі беларускай вытворчасці, - канстатавалі ў прэс-службе. - З 2022 года ААТ "МАЗ" пачало пастаўляць у Новасібірск машына-камплекты тралейбусаў. Прадпрыемствам распрацавана і накіравана на выпрабаванні ў Рэспубліцы Беларусь у I паўгоддзі 2023 года новая мадыфікацыя электробуса МАЗ 303Е20. У II паўгоддзі 2023 МАЗ гатовы разгледзець магчымасць правядзення выпрабаванняў гэтай мадэлі электробуса ва ўмовах Сібіры".

Рабочая паездка Дзмітрыя Крутога ў Новасібірскую вобласць праходзіць 23-24 студзеня. Кіраўнік дыпмісіі правёў перагаворы з губернатарам Новасібірскай вобласці Андрэем Траўнікавым, наведаў Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук, дзе сустрэўся з яго старшынёй Валянцінам Пармонам. У праграме візіту таксама наведванне прамысловых прадпрыемстваў рэгіёна, якія ўяўляюць для Беларусі цікавасць з пункту гледжання супрацоўніцтва і сумесных праектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі