ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 сакавіка 2023, 16:36

Віцэ-прэм'еры абмеркавалі супрацоўніцтва Беларусі і Арменіі ў машынабудаванні і будаўніцтве

Фота пасольства Беларусі ў Арменіі
Фота пасольства Беларусі ў Арменіі

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык сустрэўся ў Ерэване з намеснікам прэм'ер-міністра Арменіі Мгерам Грыгаранам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Віцэ-прэм'еры абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця двухбаковых адносін. У прыватнасці, размова ішла аб узаемадзеянні ў машынабудаванні, будаўнічай сферы, лясной гаспадарцы.

Бакі адзначылі высокую дынаміку тавараабароту, выказалі задавальненне, што тэндэнцыя мае двухбаковы характар. Выказана ўзаемная зацікаўленасць прадаўжаць актыўна працаваць, знаходзіць рэзервы і імкнуцца да больш высокіх вынікаў.

Таксама Пётр Пархомчык сустрэўся з міністрам эканомікі Арменіі Ваганам Керабянам. Бакі згадзіліся прымаць неабходныя ўзгодненыя меры для падтрымання высокай дынамікі двухбаковых адносін у гандлёва-эканамічнай, кааперацыйнай і іншых сферах. Узаемную цікавасць уяўляе рэалізацыя праектаў прамысловай кааперацыі, удзел беларускіх спецыялістаў у праграме развіцця лясной гаспадаркі Арменіі, пастаўкі ў Арменію пасадачнага матэрыялу, пастаўкі ў Беларусь высакаякаснай плодаагародніннай прадукцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі