ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 мая 2023, 19:07

У выстаўцы "Белагра" ў бягучым годзе прымуць удзел 450 кампаній з 10 краін

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выстаўув "Белагра" ў бягучым годзе прымуць удзел 450 кампаній з 10 краін. Аб гэтым расказаў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Вадзім Шагойка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выстаўка "Белагра" будзе працаваць з 6 па 11 чэрвеня з 10.00 да 18.00. У гэтым годзе плануецца ўдзел 450 кампаній з 10 краін - Беларусі, Расіі, Кітая, Пакістана, Турцыі, Германіі, В'етнама, Італіі, Індыі і Палесціны. Асобная экспазіцыя будзе прадстаўлена 14 расійскімі рэгіёнамі. Выстаўка будзе размешчана на плошчы больш за 28 тыс. кв.м, дзе будуць знаходзіцца больш за 240 адзінак тэхнікі. Буйныя экспазіцыйныя блокі прадставяць МТЗ, МАЗ, "Гомсельмаш", "Амкадор", рэспубліканскае аб'яднанне "Белаграсэрвіс", "Бабруйскаграмаш", Мінскі маторны завод і шэраг іншых буйных кампаній", - расказаў Вадзім Шагойка.

Паводле яго слоў, на "Белагра" таксама будзе арганізавана спецыялізаваная выстаўка "Белферма" і экспазіцыя "Рыбацкая вёска".

"На плошчы больш за 1,2 тыс. кв.м размесціцца выстаўка "Белпрадукт", у якой плануецца ўдзел 132 прадпрыемстваў з усіх рэгіёнаў Беларусі. На выстаўцы таксама будзе арганізаваны кірмаш-продаж прадуктаў харчавання. Плодаагароднінную прадукцыю беларускай вытворчасці прадставяць 12 прадпрыемстваў, а ўгнаенні і сродкі аховы раслін - 14 прадпрыемстваў", - адзначыў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

Ён дадаў, што значная ўвага будзе ўдзелена і дзелавой праграме. "У бягучым годзе на "Белагра" пройдзе каля 20 тэматычных канферэнцый і семінараў, на якіх будзе разгледжаны ўвесь спектр пытанняў АПК. У прыватнасці, будзе абмяркоўвацца павышэнне канкурэнтаздольнасці сельгаспрадукцыі, развіццё племянной справы, раслінаводства, насенняводства, сельскагаспадарчае машынабудаванне, аграрная адукацыя і навука, перспектывы супрацоўніцтва з краінамі блізкага і далёкага замежжа", - заявіў Вадзім Шагойка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі