Сцяг Серада, 19 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 мая 2024, 12:09

У студзені-сакавіку знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі склаў $23,4 млрд

Фота з архіва
Фота з архіва
10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У студзені - сакавіку 2024 года знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі павялічыўся на 1,1 працэнта да  $23,374 млрд. Адпаведныя статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Пры гэтым экспарт тавараў і паслуг склаў $11,6 млрд, імпарт - $11,7 млрд. У выніку ў першым квартале 2024 года сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася адмоўным у памеры $0,1 млрд.

Экспарт тавараў вырас з $9,5 млрд да $9,6 млрд, імпарт - з $10,1 млрд да $10,4 млрд. Сальда па таварах склала мінус $0,8 млрд. Практычна ў поўным аб'ёме яно было кампенсавана дадатным сальда знешяга гандлю паслугамі ў памеры $0,7 млрд. У цэлым за тры месяцы 2024 года экспарт паслуг склаў $2,05 млрд, імпарт - $1,35 млрд.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі