
30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінэканомікі разгледзелі праект методыкі ацэнкі эфектыўнасці работы кіраўнікоў міністэрстваў і іншых ведамстваў па выкананні ўстаноўленых заданняў у 2022 годзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.
Пад кіраўніцтвам міністра эканомікі Аляксандра Чарвякова адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі Мінэканомікі.
У парадку дня быў разгляд праекта методыкі ацэнкі эфектыўнасці работы кіраўнікоў міністэрстваў, канцэрнаў, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, а таксама кіраўнікоў арганізацый па выкананні ўстаноўленых заданняў у 2022 годзе. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі прынцыпы і крытэрыі ацэнкі эфектыўнасці работы кіраўнікоў, паказчыкі, якія выкарыстоўваюцца для гэтай мэты, а таксама вынікі апрабацыі методыкі ў розных ведамствах.
Па выніках работы калегіі былі выпрацаваны прапановы па ўдасканаленні методыкі ў частцы карэкціроўкі ступені ўплыву выкарыстоўваемых паказчыкаў на інтэгральную ацэнку эфектыўнасці работы кіраўнікоў.-0-