ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 лістапада 2022, 15:08

У Кітаі ацанілі беларускія сыры, масла і марожанае. Спажыванне гэтых прадуктаў упэўнена нарастаюць

Фота з архіва
Фота з архіва

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадае ў Кітай у асноўным сухія малочныя прадукты, але з мінулага года Кітай дэманструе рост спажывання масла, марожанага і сыроў. Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення перапрацоўчай прамысловасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Марыя Клімава ў праекце "Па факце: рашэнні Першага" на YouTube-канале БЕЛТА.

Спецыяліст падкрэсліла: Беларусь упэўнена нарошчвае як вытворчасць малочнай прадукцыі, так і экспартны патэнцыял. Геаграфія паставак - 50 краін. Амаль 88 працэнтаў - краіны СНД і блізкага замежжа. "За дзевяць месяцаў мы нарасцілі экспарт малочных прадуктаў амаль на 30 працэнтаў. Гэта $570 млн", - сказала яна. Улічваючы ўзровень развіцця айчыннай малочнай прамысловасці і вялікія аб'ёмы вытворчасці, Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні экспарту не толькі ў краіны СНД, але і ў далёкае замежжа, асабліва на рынкі Азіі і Кітая.

Традыцыйна запатрабаванымі ў Кітаі застаюцца сухія малочныя прадукты. У свой час Беларусь паспяхова рэалізавала праграму перапрацоўкі малочнай сыроваткі і вытворчасці сухіх малочных прадуктаў. Першапачаткова былі сумненні, ці трэба ў кожнай вобласці рабіць завод па сушцы сыроваткі або дастаткова будзе аднаго на ўсю краіну. У выніку было прынята правільнае, выверанае рашэнне арганізаваць такую вытворчасць у кожнай вобласці. "Сёння мы бачым, што ў кожнай вобласці запатрабаваны нашы сушыльныя магутнасці і вытворчасці, таму што сухое малако мае павышаны попыт, у яго высокая рэнтабельнасць на сусветных рынках далёкага замежжа - Індыі, Венесуэлы, Пакістана, Кітая ў першую чаргу. Таму ў гэтым напрамку мы будзем далей развівацца, - звярнула ўвагу Марыя Клімава. - Сёння мы перапрацоўваем ужо малочнай сыроваткі 98,6 працэнта. У краінах ЕС - 80-85 працэнтаў, ва Украіне - 30 працэнтаў, Расіі - да 50 працэнтаў. У нас амаль уся сыроватка перапрацоўваецца ў сухую малочную сыроватку".

"За дзевяць месяцаў тэмп росту паставак сухога абястлучанага малака ў Кітай склаў 153 працэнты. Гэта сведчыць аб тым, што наша прадукцыя мае высокі попыт не толькі ў блізкім замежжы, але і ў краінах Азіі. З улікам таго, што Кітай - гэта 1,4 млрд насельніцтва, або амаль 18 працэнтаў насельніцтва планеты, і ў іх спажыванне малака расце, то гэта вялізны патэнцыял для далейшага развіцця нашага экспарту, - падкрэсліла Марыя Клімава. - Запатрабаванасць цяпер як ніколі. Гэтым карыстаюцца нашы прадпрыемствы. Яны пашыраюць асартымент".

Напрыклад, у бягучым і мінулым годзе Кітай прадэманстраваў значны прырост у спажыванні масла, марожанага і сыроў. Як растлумачыла спецыяліст Мінсельгасхарча, у асноўным гэтыя прадукты прадаюцца ў цэнтральнай частцы краіны, у Шанхаі, які лічыцца больш еўрапеізаваным. "Ідзе зрушэнне культуры спажывання прадуктаў у еўрапейскі бок. Улічваючы ўрбанізацыю і павышэнне даходаў, у нас ёсць планы ажыццяўляць пастаўкі не толькі сухога малака і сухой малочнай сыроваткі, але і прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю: сыроў, масла і марожанага ў будучым", - сказала яна.

Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі