
21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у кітайскім Чунцыне Дзмітрый Емяльянаў сустрэўся з намеснікам кіраўніка дэпартамента камерцыі гэтага горада спадарыняй Ван Цзюэ. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове.
На перагаворах бакі правялі дэталёвае абмеркаванне пытанняў, звязаных з рэалізацыяй Пагаднення аб паглыбленні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі. "Бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці міжрэгіянальных сувязей па ўсіх напрамках, асабліва эканамічных", - падкрэслілі ў Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь.
На сустрэчы прысутнічалі адказныя асобы профільных аддзелаў дэпартамента камерцыі горада Чунцын.-0-