ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 верасня 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 мая 2023, 11:38

У Беларусі завяршаецца сяўба ранніх яравых

Фота з архіва
Фота з архіва

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі завяршаецца сяўба ранніх яравых, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па стане на 2 мая сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) праведзена на плошчы 634,6 тыс. га, або 98,1 працэнта да плана. У Віцебскай вобласці сяўба праведзена на 96 працэнтах запланаванай плошчы, Гомельскай - 97,2 працэнта, Магілёўскай - 91,7 працэнта. У Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях сяўба ўжо завершана.

Сяўба грэчкі выканана на плошчы 0,91 тыс. га, або 2,64 працэнта да плана, проса - 0,29 тыс. га (2,87 працэнта), яравога рапсу - 33,4 тыс. га (71,5 працэнта), ільну - 40 тыс. га (85,3 працэнта), цукровых буракоў - 94,3 тыс. га (92,7 працэнта), агароднінных культур - 2,04 тыс. га (42,5 працэнта), кукурузы ўсяго - 270,2 тыс. га (23,4 працэнта), у тым ліку на зерне - 152,9 тыс. га (56,9 працэнта), на сілас - 117,2 тыс. га (13,3 працэнта). Бульбу пасадзілі на 7,20 тыс. га (27,6 працэнта).

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры ў гэтым годзе плануецца пасеяць на плошчы 650,4 тыс. га, кукурузу на зерне - на 265,3 тыс. га, бульбу - на 26,1 тыс. га, цукровыя буракі - на 101,7 тыс. га. Сельскагаспадарчыя арганізацыі, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі павінны забяспечыць вытворчасць збожжа ў аб'ёме 8,877 млн т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі