ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 верасня 2022, 10:53

У Беларусі ўбралі грэчку амаль на 96 працэнтах плошчаў

Фота з архіва
Фота з архіва

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўбралі грэчку на 95,8 працэнта плошчаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) у сельскагаспадарчых арганізацыях убраны на 2,184 млн га, што складае 88,5 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 90,4 працэнта плошчаў (363,3 тыс. га), Віцебскай - 98,5 працэнта (352,1 тыс. га), Гомельскай - 85,1 працэнта (355,1 тыс. га), Гродзенскай - 88,2 працэнта (313,7 тыс. га), Мінскай - 85,3 працэнта (461,4 тыс. га), Магілёўскай - 85,5 працэнта (338,5 тыс. га). Усяго ў сельгасарганізацыях і фермерскіх гаспадарках намалочана 8,114 млн т збожжа.

Кукурузу на зерне ў Беларусі ўбралі з 17,4 тыс. га, намалацілі 126,7 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 72,7 ц/га. Проса ўбралі на 11,7 тыс. га, або 97,8 працэнта ад запланаванай плошчы, намалацілі 24 тыс. т з ураджайнасцю 20,6 ц/га. Грэчка ўбрана на 33,1 тыс. га (95,8 працэнта), намалочана 44,6 тыс. т пры ўраджайнасці 13,5 ц/га. Цукровыя буракі ўбраны на плошчы 27,6 тыс. га, што складае 29,6 працэнта да плана. Іншая агародніна ўбрана з 3,16 тыс. га плошчаў, або 46,7 працэнта ад плана.

Кукурузу на сілас і зялёны корм убралі з 509,5 тыс. га - гэта 54,8 працэнта ад запланаванай плошчы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі