ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 мая 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 лютага 2023, 14:02

У Беларусі ў 2023 годзе адрамантуюць амаль 1 тыс. км рэспубліканскіх і 1,5 тыс. км мясцовых дарог

Фота з архіва
Фота з архіва

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2023 годзе адрамантуюць амаль 1 тыс. км рэспубліканскіх і 1,5 тыс. км мясцовых дарог. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прымаем меры па ўстараненні ямачнасці на дарогах. Сёння наладжана статыстыка, мы штодзённа правяраем наяўнасць ямачнасці пры патрульных аглядах аўтамабільных дарог агульнага карыстання. На рэспубліканскіх і мясцовых дарогах штодзённа працуе каля 250 брыгад, якія займаюцца непасрэдна ямачным рамонтам", - сказаў Аляксей Аўраменка.

Паводле яго слоў, з 1 студзеня ўжо ўстаранёна 60 тыс. кв.м ямачнага рамонту. "Гэта работа праводзіцца штодзённа. Сезонная ямачнасць у гэтым годзе пачалася крыху раней, чым звычайна. Разам з тым у нас арганізавана работа па яе ўстараненні. Для таго, каб з'явілася менш ямачнасці на дарогах, неабходны своечасовы рамонт", - адзначыў ён.

"У мінулым годзе мы адрамантавалі каля 800 км рэспубліканскіх дарог і 1400 мясцовых. На гэты год ужо запаланавана адрамантаваць 1 тыс. км рэспубліканскіх і недзе 1,5 тыс. км мясцовых дарог. Гэта дасць магчымасць у будучым скараціць ямачнасць, больш эфектыўна расходаваць грашовыя сродкі і паляпшаць стан аўтамабільных дарог", - падкрэсліў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі