ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 верасня 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 красавіка 2023, 16:36

У Беларусі штогод павялічваецца экспарт у галіне платы за карыстанне інтэлектуальнай уласнасцю

Фота з архіва
Фота з архіва

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі штогод павялічваецца экспарт у галіне платы за карыстанне інтэлектуальнай уласнасцю. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі расказаў начальнік упраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Дзмітрый Андрыеўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Эканамічны складнік інтэлектуальнай уласнасці даволі вялікі. З 2012 года, паводле даных Белстата, у Беларусі назіраецца штогадовая тэндэнцыя павелічэння экспарту ў галіне платы за карыстанне інтэлектуальнай уласнасцю. За апошнія пяць гадоў сума за выкарыстанне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці нашых нацыянальных суб'ектаў павялічылася больш як у чатыры разы менавіта ад роялці-плацяжоў", - заявіў Дзмітрый Андрыеўскі.

Паводле яго слоў, меры, якія прымаюцца па захаванні, падтрымцы і прымнажэнні інтэлектуальнага патэнцыялу павінны захоўвацца і прадаўжацца, у тым ліку ствараючы эфектыўную інфраструктуру і механізмы падтрымкі гэтай дзейнасці.

"Напрыклад, цяпер у нас дзейнічае стратэгія ў сферы інтэлектуальнай уласнасці да 2030 з канкрэтным планам мерапрыемстваў. Гэтыя мерапрыемствы дадуць магчымасць нам захаваць і павялічыць падтрымку інтэлектуальнай уласнасці", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі