ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 ліпеня 2022, 17:49

У Беларусі прадугледжана павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці малака

Фота з архіва
Фота з архіва

1 ліпеня, Мінск /Кар.БЕЛТА/. У адпаведнасці са Стратэгіяй развіцця малочнай галіны да 2025 года, у нашай краіне прадугледжана павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці малака да 9,2 млн т у год. Аб гэтым у інтэрв'ю часопісу "Экономика Беларуси" расказаў дырэктар Інстытута мяса-малочнай прамысловасці НПЦ НАН Беларусі па харчаванні, кандыдат эканамічных навук Гардзей Гусакоў, паведамляе БЕЛТА.

Ён падкрэсліў, што значным фактарам пры гэтым з'яўляецца састаў сыравіны, які аказвае непасрэдны ўплыў на арганалептычныя ўласцівасці гатовых прадуктаў і іх выхад. У гэтым напрамку вядзецца пастаянная работа, звязаная з павышэннем якасці малочнай прадукцыі, тэхнічным перааснашчэннем ферм, падборам эфектыўных рацыёнаў кармлення жывёл, маніторынгам стану малочнага статка.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца сістэме кантролю на ўсіх этапах вытворчасці, пачынаючы ад атрымання малака-сыравіны на фермах і заканчваючы гатовай прадукцыяй, што адгружаецца з перапрацоўчых прадпрыемстваў. Вытворчыя лабараторыі малаказаводаў акрэдытаваны на адпаведнасць стандарту ДАСТ ISO/IEC 17025-2019, што сведчыць аб надзейным кантролі за якасцю прадуктаў. На варце іх бяспекі стаіць нарматыўная прававая база.

Інстытутам мяса-малочнай прамысловасці праведзена значная работа па стандартызацыі: распрацаваны 23 дзяржстандарты Рэспублікі Беларусь для малочнай галіны, рыхтуецца 6 міждзяржаўных. З 2018 па 2021 год падрыхтавана 132 тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты, адзначыў Гардзей Гусакоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі