ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 8 жніўня 2022
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 чэрвеня 2022, 10:01

У Беларусі нарыхтавалі 300 тыс. т сена

Фота з архіва
Фота з архіва

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі нарыхтавалі 300 тыс. т сена, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 30 чэрвеня, у Віцебскай вобласці першы ўкос праведзены на 72,6 працэнта запланаваных плошчаў, Гродзенскай - 99,8 працэнта. У Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях план па першым укосе траў выкананы.

Травы ўбраны з 1227,6 тыс. га, што складае 92,3 працэнта да скошанага. Нарыхтавана 300 тыс. т сена (31,4 працэнта да плана), 7499,2 тыс. т сенажу (55,8 працэнта) і 245,5 тыс. т сіласу (1,29 працэнта).

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 24,1 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,8 млн т, сенажу - 13,2 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку - 1 млн т), сена - 955,2 тыс. т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі