ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 ліпеня 2022, 12:38

У Беларусі азімы ячмень убралі амаль на 8,5 тыс.га плошчаў

Фота з архіва
Фота з архіва

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі азімы ячмень убралі на 8,47 тыс. га плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 6 ліпеня, у Віцебскай вобласці першы ўкос праведзены на 89,8 працэнта запланаваных плошчаў. У Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях план па першым укосе траў выкананы. Травы ўбраны з 1304,8 тыс. га, што складае 98,6 працэнта да скошанага.

Другі ўкос у Брэсцкай вобласці праведзены на 42,6 працэнта запланаваных плошчаў, Гомельскай - 21 працэнт, Гродзенскай - 13,6 працэнта, Мінскай - 27,2 працэнта, Магілёўскай - 12,8 працэнта.

Убрана 8,47 тыс. га азімага ячменю, што складае 14,43 працэнта да ўборачнай плошчы. Азімай свірэпіцы ўбрана 1,74 тыс. га, што складае 14 працэнтаў ад плана.

Нарыхтавана 433,1 тыс. т сена (45,3 працэнта да плана), 8505 тыс. т сенажу (63,3 працэнта) і 248,5 тыс. т сіласу (1,30 працэнта).

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 27,8 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,8 млн т, сенажу - 13,2 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку - 1 млн т), сена - 955,2 тыс. т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі