ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 5 красавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 лютага 2020, 10:02

Цана расійскага газу для Беларусі $127 за 1 тыс. куб.м вызначана як базавы варыянт - Крутой

10 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Цана расійскага газу для Беларусі $127 за 1 тыс. куб. м пры пастаўках у сакавіку - снежні гэтага года вызначана як базавы варыянт. Аб гэтым заявіў журналістам першы віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Дзмітрый Крутой, каменціруючы вынікі праведзеных 7 лютага ў Сочы перагавораў на вышэйшым узроўні, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Адносна газу міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак вельмі падрабязна інфармаваў прэзідэнтаў пра бягучы стан сусветнага рынку, тыя тэндэнцыі, якія сёння адбываюцца і ўплываюць у цэлым на рынак газу. Антаганізму тут ніякага не было. І адносна Беларусі ў канчатковым выніку прэзідэнты дамовіліся, што ў 2020 годзе ўмовы будуць не горшыя за 2019 год (у 2019 годзе цана на газ для Беларусі была фіксаванай і складала $127 за 1 тыс. куб.м на граніцы. - Заўвага БЕЛТА)", - заявіў першы віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, профільныя міністры сумесна з "Газпрамам" у бліжэйшыя тыдні прадоўжаць перагаворы. "Магчыма, адбудзецца нейкая невялікая карэкціроўка. Але ў цэлым, я думаю, што тут дамоўленасці дасягнуты. Бакі гатовы да далейшых канструктыўных стасункаў на падставе тых разлікаў, якія ёсць на сённяшні дзень", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Адказваючы на ўдакладняльнае пытанне БЕЛТА, ці азначае гэта, што цана на расійскі газ для Беларусі ў 2020 годзе будзе менавіта $127, першы віцэ-прэм'ер адзначыў, што гэта лічба "гучыць як базавая на сённяшні дзень у нашых перагаворах". "Але я кажу, што, улічваючы спецыфіку і тэндэнцыі, якія адбываюцца на сусветных рынках (асаблівасць газавага рынку ў тым, што ёсць доўгатэрміновыя кантракты з бакамі, ёсць спотавыя цэны, ёсць прывязка многіх кантрактаў да нафтавых каціровак, якія мяняюцца, і газавыя цэны карэкціруюцца з пэўным лагам ад 6 да 9 месяцаў), усю камбінацыю гэтых фактараў, умоў цяпер профільныя эксперты ацэняць. На перагаворах з "Газпрамам", вядома, мы будзем дабівацца невялікай карэкціроўкі на нашу карысць, але, як базавы варыянт, цана $127 на самай справе зафіксавана ўжо на ўзроўні прэзідэнтаў", - растлумачыў Дзмітрый Крутой.

Ён таксама расказаў, што перагавораў па цане на газ у 2021 годзе бакі пакуль не вялі: "Цяпер пастаўлена задача, улічваючы, што ў нас газавы кантракт ёсць пакуль толькі на два месяцы - студзень і люты, усё ж такі вырашыць гэту праблему на сакавік-снежань (2020 года. - Заўвага БЕЛТА)".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі